Ведаем, што ўсё будзе добра, Краіна пераможа балота. Мабыць, не хутка, але 100%.
І ў гэты дзень мы паглядзім на стан нашай барацьбы і незалежнасьці:
Як казаў ЯрВасіліч ? яшчэ ў верасьні 20га:
Калі параўноўваць з Украінай, то нельга з апошнім майданам. Хутчэй з барацьбою УПА 40-70х.
Гэтыя хлопцы і дзяўчынкі змагаліся не маючы тылу, але маючы ворага нямецкую — і радзянскую імперыі + маючы «бандэраўскія банды», створаныя з супрацоўнікаў НКВД і здрадзіўшых паплечнікаў, якія прыкідваліся сваімі, і тым рабілі дрэнную славу паўстанцам. Яны рабавалі, гвалцілі і забівалі мясцовае насельніцтва і спрабавалі выйсьці шляхам прапанаваньня супрацы з сапраўднымі паўстанцамі.
Шляхам доўгай бескампраміснай барацьбы яны хоць і былі знішчаныя як вайсковыя фармаваніні, але былі тым падмуркам, на якім сфармавалася Украінская Нацыя. Гэты падмурак сфармаваў тое, што забясьпечыла паразу ворагу ў 2014м — нацыянальна арэнтаваныя супольнасьці ва ўсіх колах і мясцовасьцях. Нацыянальна ангажаваную моладзь , палітыкаў і г.д. .. але гэта была ня першая спроба майдану, але атрымалася.
Ці была б не пасьпяховай беларуская рэвалюцыя 20га, калі б Гарадзенская і Берасцейская вобласьці цалкам разам з мясцовым урадам падтрымалі наш «майдан»? калі б мясцовы «беркут» выказаў прабачэнні і паўстаў на бок народа?
Але ў нас такога не было. Бо яшчэ мы на ранейшым этапе.
Але! Не ўсе так кепска.
Праціўнік нас ацэньвае добра. Лепш, чым мы самі:
На нас накіраваныя самыя вялкія страхі маскоўскай мадэлі.
1) Мы (з народамі-сябрамі) амаль захапілі і амаль зьнішчылі маскву.
2) Мы не аднойчы паўставалі і дапамагалі тым, хто імкнуўся яе знішчыць
3) Мы былі асновай першай дэмакратычнай дзяржавы
4) Мы, як і Кіеў, — гэта аснова, а масква толькі намагаецца скрасьць праект Русі
5) Мы (+ Кіеў) — першакрыніца іх мовы
6) Таксама мы: Берасцейскія і землі Гародні + Галіччына = першае Руське каралеўства.
7) Мы сьвядомыя, Мы цьвёрдыя, Мы моцныя.
Вораг імкнецца пазбавіць нас нашай рэчаіснасьці таму:
1) Першай атэістычнай, пазбаўленай нацыянальнай ідэнтычнасці — цалкам без падмурка — павінна была стаць менавіта бсср
2) Беласток і Вільня адышлі да Польшы і Літвы (Недаацанілі іх — таму Літве добра пашанцавала).
3)У нас таксама быў галадамор
4) Масква баіцца сьвядомасьці і заўжды будзе падтрымліваць і падтрымлівае тых, хто яе зьнішчае, бо страшна ж. І Смаленск наш ?
Таму так, рэваюцыя будзе патрабаваць багата часу, але ў нас значна лепшыя ўмовы. Давайце зробім параўнаньне:
1) Рым, напалохаўшыся пагрозы Карфагену, зьнішчыў яго ўшчэнт (а мы жывыя)
2) Мы (нягледзчы на стагоддзі сістэмнага зьнішчэння беларусаў) здолелі стварыць сапраўдную пагрозу зьмены ўлады. Амаль як зьмена ўлады ў Маскве нашымі продкамі ?
3) Мы маем большую падтрымку чым УПА ў 50-70х
4) Мы маем цяпер «беларускае лоббі» па ўсім сьвеце, і яно па патэнцыйным уплыве блізкае да яўрэйскага.
5) Мы маем, у адрозненьні ад Ізраіля, тэррыторыю, на якой жыве нашае насельніцтва.
6) У адрозненьні ад УПА мы ваюем не з 2 імперямі, а з 1 ценню ад імперыі, якая паступова зьнікае пад Украінскім сонцам
7) Мы ўжо здолелі ня толькі дапамагчы сябе, але і ўся нашая структура дапамогі адразу уключылася ў дапамогу ўцекачам з Украіны. Законы выбітыя «кроўю і потам» дзеля сябе — былі за пару дзён адаптаваныя для ўкраінскіх уцекачоў.
8 ) Мы тыя, каго зньшчалі некалькі стагоддзяў — ўсё ж такі нашчадкі ВЯЛІКАГА Княства Літоўскага. І будучы амаль знішчанымі як нацыя, выратавалі шмат жыццёў. І пакуль мы тая костка ў горле галіяфа, якая пагражае яго жыцьцю.
8а) Таму нашая валанцёры закрываюць тыл украінскім сем’ям — а іх хлопцы (і нашыя таксама) маюць магчымасьць ваяваць значна менш думаючы пра небясьпеку сваіх дачок і дружын.
(Ва Украінцаў таксама добрыя валанцёрскія рухі, але яны скіраваны на дапамогу фронту).
Канешне, нам кепска, бо ёсьць недавер, здрада, непаразуменьні, карупцыя нават у «Новай Беларусі». Але ці няма такога ў іншых — ёсць. Ва Украіне ёсьць тыя, хто карэктуе маскоўскі агонь за 100 даляраў. Не, яны не расейцы. Ім проста 100$ больш патрэбныя, чым жыццё сяброў. У Літве ёсць шмат ябацек і япуцек — значна больш чым у нас. Так!
Нашыя праблемы патрабуюць вырашэння, кепскія людзі — пакарання. Але гэта не павінна нас спыняць, бо гэта не ўнікальна. Такія ж пытаньні ёсць ва ўсіх.
Так, мы на значна раняшнім этапе, чым нашыя суседзі і сябры, але мы маем значна лепшыя ўмовы, маем структуру, маем досьвед, і тое што мы пераможам — гэта ўжо пытаньне часу.
Нам жа трэба далей працаваць над пашырэннем уплыву, адукаванасьцю сябе, пазбаўленням ад радзянскіх (ссср) комплексаў і асабістых звычак. І разважліва, паступова і рашуча рухацца да Нашай Перамогі. А сябры падтрымаюць.
Бо нашае агульнае змаганьне — гэта не за колеры і літары — гэта за нашыя мэты: мець Волю, рабіць Дабро, мець Розум, мець Любоў.
— Усё гэта ёсьць Бог і Аснова Сусьвету.
А хто ідзе супраць Бога?